"Крымінальны аўтарытэт" "Салдат" асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі
На 11 гадоў пазбаўлення волі асуджаны "крымінальны аўтарытэт" Мікалай Салдаценка, вядома па мянушцы "Салдат". Такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд на выязном пасяджэнні ў мінскім следчым ізалятары на Валадарскага. Салдаценка быў прызнаны вінаватым у патрабаванні перадачы маёмасці ў асабліва буйным памеры. Акрамя яго сёння працяглыя тэрміны зняволення атрымалі яшчэ 4 чалавекі, паведамляе "Интерфакс-Запад".
Нагадаем, Мікалай Салдаценка быў затрыманы летам 2007-га ў Маскве ў выніку сумеснай аперацыі беларускіх і расійскіх праваахоўнікаў. Ён доўгі час знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні шэрагу цяжкіх злачынстваў.