“Крышталь” замест пяцізоркавага каньяку прадаваў танны брэндзі
Пра гэта, выступаючы ў парламенце, распавёў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. Праўда, крыху пазней папрасіў журналістаў не даваць гэтую інфармацыю ў прэсу. Па словах Сямашкі, ва ўсім вінаватыя састарэлыя дзяржстандарты па алкагольнай прадукцыі і недабраякасныя малдаўскія партнёры, якія пастаўлялі няякасны каньячны спірт. Тым не менш вінаватага ва ўсім знайшлі. Ім апынуўся дырэктар прадпрыемства “Крышталь” Леанід Кучаравы.
“Вы ведаеце, сёння працэс ідзе па дырэктару мінскага “Крышталя”, які разліваў брэндзі і выдаваў яго за пяцізоркавы каньяк”, - сказаў віцэ-прэм'ер.
Беларускі партызан
“Вы ведаеце, сёння працэс ідзе па дырэктару мінскага “Крышталя”, які разліваў брэндзі і выдаваў яго за пяцізоркавы каньяк”, - сказаў віцэ-прэм'ер.
Беларускі партызан