"Крыштальную Паўлінку" атрымала народная артыстка Беларусі Бэла Масумян
Вышэйшую ўзнагароду Беларускага саюза тэатральных дзеячаў "Крыштальная Паўлінка" сёлета атрымала акторка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага народная артыстка Беларусі Бэла Масумян. Традыцыйна крыштальныя прызы Беларускага саюза тэатральных дзеячаў уручаюцца ў Міжнародны дзень тэатра 27 сакавіка. Сёлета будуць названыя ўладальнікі "Крыштальнай зоркі", "Крыштальнай кветкі" і "Крыштальнага анёла".
Акрамя таго, у Міжнародны дзень тэатра будуць уручаныя прэміі імя легендарных тэатральных дзеячаў Беларусі: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Кандрата Крапівы, Ігната Буйніцкага, Еўсцігнея Міровіча, Ларысы Александроўскай, Любові Мазалеўскай.
Дарэчы, свята сёлета адбудзецца у Драматычным тэатры Беларускай Арміі, інфармуе БЕЛТА.