Куллінковіч з'явіцца на экране ў вобразе міліцыянта і бамжа
У пятніцу 23-га траўня ў межах праекту Беларускага тэлебачання "Продвижение плюс" быў зняты матэрыял для кліпа на песню гурта Neuro Dubel "Так можно жить". Паводле сюжэту, лідэр калектыву Аляксандр Куллінковіч выступае ў 4-х жыццёвых увасабленнях - у вобразе музыкі, міліцыянта, нейкага фраера, ці бізнесмена і бамжа. Кожнаму куплету будзе адпавядаць свой герой.
Як расказаў сам Аляксандр Кулінковіч, "гэта будуць розныя варыянты жыцця аднаго чалавека, што будзе заўважна, хоць жыццё міліцыянта і бамжа вельмі адрозніваюцца. У канцы кожнага сюжэта ў галоўнага героя ці то з вуснаў, ці то са скроні цячэ кроў, таму, напэўна, ён памірае. Але Анатоль Вечар, які здымаў гэты кліп, лічыць, што герой застаецца жыць, і ўвогуле вырашаць гэта будуць гледачы".
Таксама Аляксандр Куллінковіч растлумачыў, што асноўнай ідэяй кліпа было паказаць праз гэтых персанажаў, што жыць можна і так.
Што ж датычыцца Анатоля Вечара, то на яго погляд "відэа атрымалася дастаткова брутальным". Маўляў, "калі здымаць брутальшчыну не для Neuro Dubel, то для каго?".
Нагадаем, што песня "Так можно жить" завяршае апошні альбом гурта Neurodubel "Stasi". А франтмэн калектыву называе гэтую песню адной з лепшых і лічыць, што яна пераплюне па папулярнасці нават "Резиновый дом".
Эфір праграмы "Продвижение плюс", дзе пакажуць новае відэа гурта, адбудзецца 8 чэрвеня.
Фота: Еўрарадыё