"Культпрасвет" скачалі 17 тысяч чалавек, а перавялі Ляпісам грошы толькі 100

Альбом гурта Ляпіс Трубяцкой "Культпрасвет" бясплатна спампавалі з інтэрнэта ўжо 17 тысяч чалавек. Але наведвальнікам партала было прапанавана дабраахвотна пералічыць грошы, хто колькі захоча, на вэб-рахунак гурта. Такіх людзей знайшлося каля сотні.
Пра гэта распавёў Еўрарадыё прадусар гурта Яўген Калмыкоў:

"Калі была лічба 17 тысяч, а гэта было 4 дні таму. То было каля 100 чалавек. Вось можаце вылічыць адсотак тых, хто плаціць".

Мы і падлічылі. Атрымоўваецца 0,6% людзей, што спампавалі альбом, перавялі гурту грошы. Суму Ляпісы не хочуць называць. Таму што, па словах Калмыкова, грошы — гэта не вельмі важна.