Куляшоў: Мы рабілі ўсё, каб нас не абвінавацілі ў парушэнні дэмакратыі
Галоўны міліцыянер краіны Анатоль Куляшоў прызнаўся, чаму яму не сорамна за 19 снежня, расказаў, хто не біў Уладзіміра Някляева, чаму падчас акцыі пацярпелі журналісты і калі справы абвінавачаных у арганізацыі масавых беспарадкаў накіруюць у суд. Адказнасць за дзеянні сілавых структур на плошчы Незалежнасці ўвечары 19 снежня міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў цалкам узяў на сябе.
Анатоль Куляшоў: “Непасрэдна ўсім гэтым на плошчы камандаваў я”.
Больш за тое, міністр прызнаўся, што за свае загады і за дзеянні яго падначаленых яму не сорамна і прасіць прабачэння яму няма ў каго і няма за што — ні за разбітыя міліцэйскімі дубінкамі галовы, ні за зламаныя ногі дэманстрантаў, ні за намятыя бакі, ні за разбітую тэхніку журналістаў.
Анатоль Куляшоў: “Я ганаруся сваёй прафесіяй. А гэта азначае, што мне не сорамна за тое, што я захаваў мір, спакой і стабільнасць 19 снежня. Я не перавысіў, як і мае падначаленыя, ніводнага артыкула дзеючага заканадаўства. А гэта азначае, што мне выбачацца няма перад кім і няма за што!”

А на прэтэнзіі журналістаў, якім міліцыянеры на плошчы перашкаджалі выконваць свае прафесійныя абавязкі, а некаторыя былі збітыя, адказаў, што яны самі ў гэтым вінаватыя: трэба было своечасова адтуль сыходзіць. І нават абвінаваціў прадстаўнікоў СМІ ў нападзе на супрацоўніка міліцыі.
Анатоль Куляшоў: “А ці было гэта нармальна, калі майго супрацоўніка міліцыі журналісты з дапамогай фотакамер, відэакамер пачыналі збіваць? Супрацоўніка, які быў у форме! Гэта што — нармальна?!”
Увогуле пытанняў у міністра ўнутраных спраў да журналістаў было не менш, чым у журналістаў — да яго. Да прыкладу, паводле Куляшова, журналісты спрабуюць “павесіць” напад на Уладзіміра Някляева ўвечары 19 снежня непадалёк ад офіса кампаніі “Гавары праўду!” на яго падначаленых. Хаця яны там ні пры чым. І ўскосна абвінаваціў журналістаў, што яны не выкладаюць фота і відэаматэрыялы, дзе бачна — хто нападаў.
Анатоль Куляшоў: “Скажыце мне, калі ласка: ці магла міліцыя кандыдату ў прэзідэнты, які знаходзіўся ў віры падзей, нанесці ўдар і каб вы гэты момант не зафіксавалі? Калі б быў нанесены ўдар супрацоўнікам міліцыі, то сёння па ўсіх сусветных сродках масавай інфармацыі гэтая карцінка была разасланая, растыражаваная, яе б круцілі з раніцы да вечара. Але сёння гэтага не адбылося. Тады пытанне: “Хто яго ўдарыў?”. Адказваю: “Не супрацоўнікі міліцыі”.

Але менавіта выхад калоны Някляева і яе спроба прарвацца праз кардон машын ДАІ Куляшоў называе “пачаткам масавых беспарадкаў 19 снежня”. Больш за тое — спробай узброенага захопу ўлады. Гэтае выказванне спарадзіла пытанне пра тое, чаму міліцыянеры не сустрэлі людзей ля Дома ўраду на плошчы Незалежнасці і не перашкодзілі дэманстрантам падысці да будынка адразу — а з’явіліся толькі пасля таго, як невядомыя пабілі шкло. Апынулася, што міліцыя баялася быць абвінавачанай ў недэмакратычных паводзінах.
Анатоль Куляшоў: “Усё рабілася дзеля таго, каб вы не абвінавацілі органы правапарадку ў тым, што мы перашкаджаем свабоднаму волевыяўленню грамадзян, што мы парушаем правы, парушаем свабоды, парушаем дэмакратыю ў краіне”.
Але потым, паводле Куляшова, калі пачалі гучаць заклікі ўзбройвацца камянямі і палкамі, біць міліцыю і прарывацца ў будынак, яны пачалі “акуратны разгон несанкцыянаванага мерапрыемства” і затрыманні самых актыўных арганізатараў беспарадкаў.
Анатоль Куляшоў: “Сёння ў нас затрымана 50 актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў. З іх 37 прад’яўлена абвінавачанне. І ўжо ў першых днях лютага ў адносінах да часткі асоб, якія прымалі ўдзел у гэтых беспарадках, справы пойдуць у суд”.

Куляшоў адзначыў, што гэта будуць справы не экс-кандыдатаў у прэзідэнты, а больш “дробных удзельнікаў”. Прычым, згодна са словамі міністра, сярод гэтых 50 абвінавачаных 16 маюць крымінальнае мінулае. Праўда, прозвішчы крымінальнікаў і ці маюць яны адносіны да дэмсіл, Куляшоў не ўдакладніў. Але паабяцаў, што судовыя працэсы будуць адкрытыя, і там мы пачуем шмат цікавага.
Закранулі журналісты і прычыны арышту былога камандуючага войск супрацьпаветранай абароны Ігара Азаронка. Як адзначае Куляшоў, яго абвінавачваюць у атрыманні хабару за падпісаны кантракт на пастаўкі. І, кажа, доказаў віны ў следства хапае. Апроч таго міністр расказаў, што знойдзеныя і затрыманыя як тыя, хто кідаў бутэлькі на тэрыторыю расійскай амбасады ў Мінску, так і тыя, хто ўчыніў падобнае дзеянне каля будынка УКДБ у Бабруйску. Пяцёра з іх арыштаваныя, яшчэ адзін знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку.

Фота: Змітра Лукашука