Курс долара не змяніўся, курс еўра вырас на 10 рублёў

Па іх выніках курс долара складае па-ранейшаму 10490 рублёў, курс еўра вырас да 13560 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 280,5 да 279 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у чацвер, 11 верасня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10490, курс еўра не змяніўся — 13550 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 282 да 280,5 беларускага рубля.

Фота — ria.ru