Курс долара не змяніўся, курсы еўра і расійскага рубля знізіліся
У чацвер, 20 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках курс долара па-ранейшаму складае 9720 рублёў, курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 13360, курс расійскага рубля знізіўся з 273 да 272 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у сераду, 19 лютага, курс долара вырас на 10 рублёў і складае 9720, курс еўра вырас на 60 — да 13370, курс расійскага рубля знізіўся ў 275,5 да 273 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net