Курс долара сёння не змяніўся, курс еўра вырас
У сераду, 4 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара застаўся ранейшым — 10110, курс еўра вырас на 10 рублёў і складае 13760, курс расійскага рубля знізіўся з 289 да 287,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у аўторак, 3 чэрвеня, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10110, курс еўра не змяніўся і па-ранейшаму складаў 13750, курс расійскага рубля знізіўся з 289,5 да 289 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — ria.ru