Курс долара сёння вырас на 30 рублёў, еўра — на 80

У панядзелак, 22 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках долар вырас на 30 рублёў і складае 10930, еўра ўмацаваўся на 80 рублёў — да 13400, расійскі рубель вырас з 187 да 193,5 беларускага рубля.

Папярэднія таргі прайшлі ў суботу, 20 снежня. Долар вырас на 10 рублёў і складаў 10900, еўра аслабеў яшчэ на 70 рублёў — да 13320, расійскі рубель вырас з 184 да 187 беларускіх рублёў.

Нагадаем, у пятніцу ўрад і Нацбанк увялі 30% збор на набыццё валюты.

У Мінску затрымалі 16-гадовага валютчыка

"Самалёты з валютай" яшчэ не даляцелі да Беларусі

Фота — Fotolia