Курс долара вырас на 10 рублёў, курс еўра знізіўся на 30
У панядзелак, 16 чэрвеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас да 10160 рублёў, курс еўра знізіўся да 13740, курс расійскага рубля знізіўся з 295,5 да 294 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу, 13 чэрвеня, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10150 рублёў, курс еўра вырас на 30 рублёў — да 13770, таргі расійскім рублём не праводзіліся, яго курс па-ранейшаму складаў 295,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.