Курс долара вырас на 10 рублёў, курс еўра знізіўся на 50
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў сераду, 15 кастрычніка, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара складае 10660, курс еўра знізіўся да 13470, курс расійскага рубля знізіўся з 262,5 да 260,5 беларускага рубля.
Нагадаем, учора беларускі рубель аслабеў да еўра і долара, але ўмацаваўся да расійскага рубля.
Фота — Fotolia