Курс еўра працягвае зніжацца, сёння — на 10 рублёў
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў панядзелак, 13 кастрычніка, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас на 10 рублёў — да 10650, курс еўра знізіўся да 13480, а курс расійскага рубля знізіўся з 264,5 да 264 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу, 10 кастрычніка, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складаў 10640 рублёў, курс еўра знізіўся на 90 рублёў — да 13490, а курс расійскага рубля знізіўся з 266 да 264,5 беларускага рубля.
Фота — Fotolia