Курсы долара і еўра цяпер адрозніваюцца на 900 рублёў

На Беларускай валютна-фондавай біржы 12 сакавіка ўсталяваліся новыя курсы валют. Долар патаннеў на 130 рублёў і цяпер каштуе 15070 рублёў. Еўра патаннеў на 280 рублёў, цяпер за яго даюць 15970 рублёў.

Цяпер еўра даражэйшы за долар на 900 рублёў. На міжнародных біржах еўра працягвае падаць у дачыненні да долара. За 3 месяцы курс упаў з 1,25 да 1,05 еўра за долар.

Іосуб: Падзенне еўра не закране беларусаў і беларускую эканоміку

Расійскі рубель падаражэў на 3,5 беларускія рублі і цяпер каштуе 246,5.