Курсы еўра і расійскага рубля працягваюць расці
У сераду, 9 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10230 рублёў, курс еўра вырас на 10 рублёў — да 13920, курс расійскага рубля павялічыўся — з 297 да 300 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у аўторак, 8 ліпеня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10230, курс еўра вырас на 30 — да 13910 рублёў, курс расійскага рубля павялічыўся — з 295,5 да 297 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — ria.ru