Курсы еўра і расійскага рубля знізіліся, курс долара не змяніўся
У сераду, 2 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара па-ранейшаму складае 10210 рублёў, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 13960, курс расійскага рубля знізіўся — з 298,5 да 298 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у аўторак, 1 ліпеня, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10210 (новы рэкорд), курс еўра вырас на 60 рублёў — да 13980, курс расійскага рубля знізіўся — з 301,5 да 298,5 беларускага рубля.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — Fotolia