Кустурыца не ўпэўнены, што змог бы зняць фільм пра Лукашэнку

"Не ўпэўнены, што здолеў бы зрабіць фільм пра Аляксандра Лукашэнку", — заявіў сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца на прэс-канферэнцыі 10 лістапада ў Мінску.

Паводле слоў Кустурыцы, для стварэння карціны звычайна яму неабходна адчуваць аснову, на якой можна зрабіць фільм. Зараз рэжысёр захоплены ідэяй стварэння фільма пра Дастаеўскага.

Па словах Кустурыцы фільм пра Дастаеўскага быў бы сучасным фільмам аб тым, як пакараны тыя, хто любіць Дастаеўскага. Аўтар выказаўся, што спадзяецца знайсці разуменне і ў Расіі, і ў Беларусі для стварэння фільма, паведамляе БелаПАН..