Кватэру прэзідэнта Алмазнай біржы Ізраіля спрабаваў абрабаваць беларус?
Турыста з СНД затрымалі пры спробе абрабаваць кватэру прэзідэнта Алмазнай біржы Ізраіля Аві Пазы. У сейфе, які спрабаваў выкрасці рабаўнік, знаходзіліся ўпрыгожванні і дыяменты, а таксама вялікая сума грошай, паведамляе Newsru.co.il. Ізраільскія выданні паведамляюць пра паспяховую аперацыю мясцовай паліцыі, але ў падрабязнасцях не супадаюць. Паводле адной версіі, рабаўнік з'яўляецца грамадзянінам Казахстана, а паводле другой — ён прыехаў з Беларусі.
Аб рабаўніках, якія забраліся ў кватэру прэзідэнта Алмазнай біржы, у паліцыю паведаміла суседка Аві Пазы. Праз некалькі хвілін пасля сігналу паліцыянты былі на месцы здарэння. У кватэры яны ўбачылі рабаўніка, які з дапамогай цыркулярнай электрапілы і набору шрубовак спрабаваў дастаць са сцяны сейф. Па словах паліцыянтаў, калі б сігнал у паліцыю паступіў пазней, рабаўнік паспеў бы ўцячы з месца злачынства разам з сейфам.
У газеце "Маарыў" называецца імя затрыманага — Айдар Касімаў, грамадзянін Казахстана. Некалькі гадоў таму ён нелегальна трапіў на тэрыторыі Ізраілю. Па словах паліцыянтаў, у мінулым Касімава затрымлівалі за бойкі і злачынствы супраць уласнасці.