Квіткі на матч Беларусь–Харватыя будуць каштаваць ад 3 да 50 тысяч рублёў
Квіткі на матч адборачнага раўнда чэмпіянату свету-2010 Беларусь–Харватыя будуць каштаваць ад 3 тысяч (дзіцячы) да 50 тысяч рублёў, інфармуе "Прессбол". Самымі дарагімі будуць квіткі ў 1-ы і 29-ы сектары. Квіткі для юных заўзятараў будуць прадавацца ў 21 сектар.
Плануецца, што ў касы сталічнага стадыёна "Дынама" квіткі паступяць у перыяд з 15 па 20 ліпеня. Частка квіткоў будзе рэалізаваная ў рэгіёнах.
Чакаецца, што на матч прыедзе каля тысячы заўзятараў з Харватыі.