Ладуцька паабяцаў мінчукам штомесяц ладзіць суботнікі

За ўпарадкаванне гораду, на думку чыноўніка, павінны ўзяцца ўсе прадпрыемствы, а таксама насельніцтва.

Ладуцька: "Кожны суб'ект гаспадарання павінен навесці парадак — і пад'езныя шляхі, і фасады. А ўсе гандлёвыя аб'екты павінны памяняць шыльды, светлавое падсвятленне. Вось такі маштаб і план упарадкавання тэрыторыі".

Акрамя таго з красавіка па верасень у горадзе штомесяц будуць праводзіцца суботнікі.