Ладуцька пагражае пазвальняць кіраўнікоў сталічных прадпрыемстваў

Кіраўнікі прадпрыемстваў, якія па некалькі гадоў не выконваюць прагнозныя паказчыкі, будуць звольненыя. Пра гэта 13 студзеня заявіў кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька. Ладуцька: "Мы прынялі на сябе адказнасць, і мы павінны гэтыя параметры забяспечваць. Па будаўнічым комплексе па рэспубліканскіх, камунальных  прадпрыемствах, якія не выканалі заданні ўнесці прапановы па замене кіраўнікоў, па прыватных — паставіць пытанне пра пазбаўленне сертыфікатаў... Ніхто без працы не застанецца. Усё будуць працаўладкаваныя. Але ацэнка павінна быць такая".

Пры гэтым кіраўнікоў паспяховых прадпрыемстваў абяцаюць стымуляваць павышэннем заробку.