Ланцэлот з Беларусі заваяваў срэбра на чэмпіянаце Расіі па канкуры

Беларус Віктар Пятроў на кані па мянушцы Ланцэлот заваяваў срэбра ў скачку на Адкрытым чэмпіянаце Расіі па канкуры. Амаль 4 секунды ён саступіў пераможцы — літоўцу Андрысу Пятровасу на Рыка-Дона. Трэцяе месца заняў расіянін Уладзімір Туганаў на Твістэры. Ад другога месца яго аддзялілі літаральна імгненні — 0,47 секунды. Адкрыты чэмпіянат Расіі па канкуры, які праходзіць у Маскве ў спартовым комплексе "Бітца", уступіў у сваю фінальную стадыю. На старт канкура для маладых канёў (6-7 гадоў), выйшлі 49 удзельнікаў.

Вышыня перашкодаў складала 135 см. Чыста пераадолелі асноўны маршрут толькі 9 вершнікаў, у тым ліку і Віктар Пятроў, паведамляе сайт "Осетия-Квайса".