Латушка гатовы абмеркаваць пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны

Міністр культуры Павел Латушка гатовы сустрэцца з актывістамі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, каб абмеркаваць пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Як паведаміў БелаПАН старшыня грамадскага аб`яднання Антон Астаповіч, пра гэта гаворыцца ў адказе Мінкультуры.
Нагадаем, 12 чэрвеня Астаповіч накіроўваў ліст непасрэдна міністру. У звароце ўтрымлівалася інфармацыя пра парушэнні заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны і просьба пра асабістую сустрэчу.