Латвія мае намер панізіць тарыфы для Беларусі на чыгуначныя перавозкі
Латвія мае намер прапанаваць Беларусі прымальныя тарыфы на чыгуначныя перавозкі грузаў. Пра гэта сёння паведаміў дзяржсакратар Міністэрства эканомікі Латвіі Каспарс Герхардс на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння ў Рызе міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Па словах Герхардса, пытанне аб паніжэнні тарыфаў шырока абмяркоўвалася прадстаўнікамі латвійскай і беларускай чыгунак.
У бліжэйшым квартале адбудзецца некалькі сустрэч экспертаў, дзе і будуць разгледжаныя варыянты далейшага супрацоўніцтва і магчымае паніжэнне тарыфаў на чыгуначныя перавозкі.
БЕЛТА