Латвія выступае за зніжэнне кошту шэнгенскіх віз для беларусаў

Латвія падтрымлівае ініцыятыву паніжэння кошту шэнгенскіх віз для беларусаў да 35 еўра яшчэ да далучэння нашай краіны да еўрапейскай палітыкі добрасуседства.
Аб гэтым заявіла амбасадар Латвіі ў Беларусі Майра Мору. Таксама дыпламат падкрэсліла, што Латвія падтрымлівае здыманне розных санкцый у адносінах да нашай краіны, у тым ліку і адносна сустрэч на вышэйшым узроўні.

БелаПАН