Латвійскі інвестар адродзіць шляхецкі маёнтак Свяцкіх у Беліцы
Старадаўні маёнтак у Сенненскім раёне пачынае адраджаць латвійскі інвестар. На месцы рэшткаў гаспадарчых пабудоў сядзібы Свяцкіх плануецца стварыць культурна-дзелавы турыстычны цэнтр.
На дадзены момант завяршаецца праектна-вышукальніцкія працы, і з дапамогай спецыялістаў Полацкага ўніверсітэта праводзіцца тэхнічнае абследаванне будынкаў. Перад праекціроўшчыкамі пастаўлена задача максімальна захаваць помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Кантроль за працамі будзе весці Міністэрства культуры, перадае БЕЛТА.
У вёсцы Беліца ў канцы XIX стагоддзя знаходзіўся радавы маёнтак Свяцкіх — багатай шляхты. Менавіта з іх імем звязаная легенда аб скарбе Напалеона.
Нібыта Карл Свяцкі вёў пошукі золата, каштоўнасцяў, якія французскі імператар, пакідаючы Маскву, утапіў у Семлеўскім возеры. Згодна з паданнем, пошукі аказаліся паспяховымі, а пацвярджэннем таму служыла яго прыгожая сядзіба ў Беліцы.
Да нашых дзён захаваліся астаткі гаспадарчых пабудоў, разваліны сядзібы з васьмікутнай вежай, часткова высечаны парк.