Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы сталі даследчыкі рынкаў працы
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы названа трыа навукоўцаў - амерыканцы Пітэр Дайманд і Дэйл Мортэнсен, а таксама брытанец Крыстафер Пісарайдс - за даследаванні метадаў аналізу рынкаў працы. Работы навукоўцаў дапамагаюць адказаць на пытанні, чаму так шмат людзей застаецца беспрацоўнымі пры тым, што на рынку існуе шмат вакансій і як кіраванне эканомікай можа паўплываць на беспрацоўе?
Прэмія па эканоміцы не згадвалася ў завяшчанні Альфрэда Нобеля. Яна была заснавана значна пазней - у 1968 годзе - шведскім Дзяржбанкам, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.
Прэмія па эканоміцы не згадвалася ў завяшчанні Альфрэда Нобеля. Яна была заснавана значна пазней - у 1968 годзе - шведскім Дзяржбанкам, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.