Лаўроў не хоча вырашаць газавую спрэчку з Беларуссю

Пытанне газавай спрэчкі Беларусі і Расіі знаходзіцца па-за кампетэнцыяй МЗС РФ. Гэтым займаюцца энергетычныя кампаніі дзвюх дзяржаваў. Такую заяву зрабіў кіраўнік расійскага замежнапалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў, інфармуе РІА "Новости". Як заявіў расійскі міністр, дыялог па газавым пытанні паміж Беларуссю і Расіяй грунтуецца на падпісаных кантрактах.

Нагадаем, што сёння, 21 чэрвеня, Сяргей Лаўроў прыбудзе ў Мінск з афіцыйным візітам.