Лаям Гэлэхер піша музыку да фільма пра The Beatles
Лаям Галахер (Liam Gallagher) вызначыўся з выбарам саўндтрэка для свайго фільма пра The Beatles. Музыку да карціны “The Longest Cocktail Party” запіша новы гурт музыкі,
які ён сабраў пасля роспуску Oasis.
“Мы паспрабуем узнавіць саўнд таго часу, - тлумачыць рокер. - Мне здаецца, лагічней уключыць у гэтую карціну музыку, гучанне якой нагадвае пра тую эпоху - а не заезджаную “Let It Be” ці іншы бітлоўскі хіт”.
Нагадаем, што фільм здымаецца па матывах кнігі “The Longest Cocktail Party”, выдадзенай у 1972 годзе. Прадзюсерам стужкі выступіць Эндру Ітан (Andrew Eaton). Рэагуючы на чуткі, якія распаўсюдзіліся ў прэсе, Лаям катэгарычна заяўляе, што не збіраецца надоўга затрымлівацца ў кінематографе – “The Longest Cocktail Party” стане яго першым і адзіным кінапраектам.
“Я зраблю гэты фільм, таму што люблю Beatles, і пастаўлю на гэтым кропку. Я не збіраюся здымаць фільмы пра кітоў ці нявышчыпаныя бровы", - запэўніў Гэлэхер. Што да новага гурта рокера, ён пакуль застаецца без назвы, але ўжо актыўна рыхтуецца да дэбюту на сцэне. Па словах вакаліста, ён збіраецца прэзентаваць свой пост-оазісаўскі праект ужо гэтай восенню.
Фота: noonradio.com