Лазавік: Аляксандр Казулін не зможа стаць кандыдатам у дэпутаты
Аляксандр Казулін з-за судзімасці не зможа балатавацца ў Палату прадстаўнікоў на сёлетніх выбарах. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.
“Судзімасць з’яўляецца перашкодай для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Ёсць адпаведная працэдура зняцця і пагашэння судзімасці. Яна замацаваная заканадаўствам. Ён не зможа стаць кандыдатам у дэпутаты, тым больш, што тэрмін вылучэння ўжо заканчваецца”.
Нагадаем, Аляксандр Казулін выйшаў на волю ў мінулую суботу згодна з указам аб памілаванні. Сам ён пакуль не раскрывае сваіх планаў на будучыню і абяцае распавесці пра ўсё ў сераду падчас прэс-канферэнцыі.
Рэгістрацыя кандыдатаў завяршаецца сёння.