Лазавік апраўдвае Зімоўскага за тое, за што пагражае рэдактарам газет
Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік не пабачыў парушэнняў з боку БТ, якое прапускае заклікі кандыдатаў да выхаду на плошчу 19 снежня. Раней у каментары Еўрарадыё чыноўнік апраўдваў рэдактароў газет, якія не прапускаюць падобныяж заклікі ў друку. Па яго словах, Мінінфармацыі можа пакараць рэдактароў за такія публікацыі. Еўрарадыё пацікавілася ў сакратара ЦВК, ці будзе пакараны кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі. Чыноўнік адказаў адмоўна:
Лазавік: "Зімоўскі, калі дае кандыдатам выступ у прамым эфіры, ён не ведае, пра што будзе казаць кандыдат. І таму ў гэтым выпадку ён пастаўлены перад фактам, які здзейсніўся. А рэдактар газеты можа папярэдзіць факт вось такіх заклікаў да парушэння закону".
ЕРБ: "Але другі выступ Кастусёва быў у запісы і там таксама былі словы пра 19 снежня. Запіс-то можна было падчысціць?"
Лазавік: "Акурат такі рэдакцыя чысціць і не мае права. Тут Кастусёў павінен быў сам чысціць. А можа быць, тут і Зімоўскі "варону злавіў".
На думку намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыста Андрэя Бастунца, спасылкі Лазавіка на закон "Аб СМІ" не маюць пад сабой нікай падставы. Па яго словах, такія дакументы, як праграмы кандыдатаў у прэзідэнты павінны друкавацца без зменаў і рэдакцыі не маюць права патрабаваць уносіць туды нейкія праўкі.