Леанід Заіка: Інфармацыя ў Кудрына ад расійскай фінансавай разведкі
Фінансавая разведка ФСБ Расіі ацаніла сітуацыю ў беларускай эканоміцы, як неперспектыўную, і гэта Кудрын перадаў кіраўніцтву Беларусі. Такое меркаванне выказаў эканаміст Леанід Заіка.
Леанід Заіка: “Адмоўны гандлёвы баланс з Расіяй у 600 мільёнаў долараў, спробы Лукашэнкі пазычыць грошы ў МВФ, Венесуэле, а таксама спробы атрымаць грошы за транзіт. Тут спрацавала фінансавая разведка, і Кудрын сказаў кіраўніцтву Беларусі аб тым, што сітуацыя кепская”.
Па словах эканаміста, Расію цікавяць беларускія прадпрыемствы. Іх яна хоча набыць за танна.
Леанід Заіка: “Спачатку Расію цікавіць уласнасць. Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе больш за 70% дзяржаўнай уласнасці. Перш за ўсё іх цікавяць буйныя актывы. У перыяд крызісу, у сітуацыі даведзенай да ручкі ўласным кіраўніцтвам, можна набыць усё танна. Атрымаць фінансавы кантроль над калійным камбінатам, металургічным заводам, аўтазаводам, трактарным заводам. Стварэнне шчыльнага эканамічнага кантролю і стварэнне ўмоў, калі любое кіраўніцтва будзе фармавацца са згоды Крамля".