Ледзяшы "звалілі" кіраўніка камунальнай гаспадаркі ў Віцебску
Галоўны камунальшчык Віцебску Віталь Іваноў пазбаўлены пасады. Нагодай стала тое, што ў адзін дзень у Першамайскім раёне горада вялізныя ледзяшы з дахаў пападалі на дзяцей. Пацярпела дзяўчына-старшакласніца, якая атрымала рану галавы, і пяцігадовы хлопчык, які да гэтага дня знаходзіцца ў цяжкім стане ў лякарні.
Звольненыя таксама кіраўнікі двух ЖЭУ, на тэрыторыі якіх адбыліся здарэнні. Яшчэ шэраг чыноўнікаў, у тым ліку і старшыня гарвыканкаму, атрымалі заўвагі, вымовы ды іншыя спагнанні. Пракуратура пакуль вядзе праверку. Не выключана, што неўзабаве яна распачне крымінальную справу супарць камунальшчыкаў за службовую халатнасць.