Легітымнасць “незалежнасці” Косава праверыць Міжнародны суд ААН
Генеральная асамблея ААН прагаласавала за зварот у Міжнародны суд у Гаазе па пытанні аб легітымнасці абвяшчэння незалежнасці Косава ў аднабаковым парадку. Адпаведную рэзалюцыю прапанавала дэлегацыя Сербіі. Яе падтрымалі 77 дзяржаў, 74 краіны ўстрымаліся і шэсць прагаласавалі супраць, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Цэнтр навін ААН. Беларусь была ў ліку тых краін, якія падтрымалі рэзалюцыю.
Запыт у Міжнародны суд гучыць так: "Ці адпавядае аднабаковае абвяшчэнне незалежнасці часовымі інстытутамі самакіравання Косава нормам міжнароднага права?" Міжнародны суд з'яўляецца галоўным судовым органам ААН.
У яго кампетэнцыю ўваходзіць разгляд спрэчак паміж дзяржавамі і вынясенне кансультатыўных заключэнняў па любым юрыдычным пытанні па запытах Генеральнай асамблеі або Савета бяспекі. Суд складаецца з 15 суддзяў, якія абіраюцца незалежна ад грамадзянства.