Легіянеры мінскага "Дынама" падчас Алімпіяды згуляюць за "Шахцёр"
Старшыня Беларускай федэрацыі хакею Ўладзімір Навумаў не выключыў магчымасці таго, што дынамаўскія легіянеры падчас Алімпіяды ў Ванкуверы будуць гуляць за "Шахцёр". Па словах Навумава, якія перадае "Спорт Беларусь", падчас Алімпіяды легіянерам "Дынама" неабходна будзе падтрымліваць гульнявую форму. Таму хутчэй за ўсё, у гэты час яны будуць выступаць за дынамаўскі фарм-клуб — салігорскі "Шахцёр".