Легкавік перавярнуўся 10 разоў, кіроўца выляцеў з салона, а дзяўчынка — не

Жыхар Смалявіцкага раёна на Mitsubishi Space Star вёз у сталіцу катацца на каруселях сваю падчарку. Перад гэтым уначы ён ужываў спіртныя напоі. Мужчына кіраваў аўтамабілем няўпэўнена, віляў з паласы ў паласу, а пасля, пры спробе абгону аўтобуса, зрабіў рэзкі манеўр і машына перавярнулася.


Як паведамляе сайт onliner.by, Mitsubishi зрабіў каля 10 абаротаў. Падчас аднаго з іх кіроўцу выкінула з салона (мужчына не быў прышпілены), ён падляцеў на 2 метры і ўпаў на траву ды згубіў прытомнасць. Вадзіцель з траўмай галавы шпіталізаваны, ён ужо выйшаў з комы. 11-гадовая дзяўчынка таксама не была прышпіленая, але яна цудам засталася ў салоне і не атрымала сур'ёзных траўмаў.

Фота — onliner.by