Лекары выратавалі наркадылера, які праглынуў кантэйнеры з наркотыкам

Восем кантэйнераў з наркотыкам праглынуў наркадылер з Жодзіна. Інцыдэнт адбыўся падчас спецаперацыі, якую праводзілі сталічныя праваахоўнікі. Мужчыну давялося ратаваць лекарам на аперацыйным стале. Высветлілася, што міліцыянты і супрацоўнікі КДБ затрымалі групу асобаў цыганскай нацыянальнасці, якія пастаўлялі ў беларускую сталіцу цяжкі наркотык метадон. У затрыманых, дарэчы, было канфіскавана больш за сто дозаў “дурману” на агульную суму больш за 10 тысяч долараў.

Не пазбегне адказнасці і мужчына, які праглынуў “кампрамат”. Лекары адзначаюць, што калі б хоць адзін з кантэйнераў згубіў герметычнасць, пацыент не пражыў бы і 30 секунд.

Звязда