Лекі ад свінога грыпу каштуюць у Мінску каля 100 тысяч рублёў
Мінчукі пачалі скупляць у аптэках прэпарат з утрыманнем азельтамівіра. Праўда, ад ажытажу пакуль стрымлівае яго высокі кошт — ад 91.000 да 96.000 рублёў, адзначае сайт "Мы". Але, напрыклад, у адной з аптэк на праспекце Незалежнасці гэтых лекаў ужо няма — 29 красавіка прадалі апошнюю ўпакоўку.
Попыт на гэтыя лекі тлумачыцца інфармацыяй, што свіны грып не паддаецца традыцыйнаму рэмантадзіну. Хворых лечаць хіміяпрэпаратамі з азельтамівірам і занамівірам. І эфектыўныя яны, толькі калі пачаць прымаць іх у першыя гадзіны пасля заражэння. У Мінску азельтамівір прадаецца пад гандлёвай маркай "Таміфлю".