Лепельскія выратавальнікі пагасілі пажар у аўтафургоне з півам
Зранку 25 траўня на трасе Мінск-Віцебск у Лепельскім раёне загарэўся грузавы аўтафургон, які перавозіў партыю піва. Як інфармуе БЕЛТА, у фургона загарэлася задняя частка паўпрычэпа. Выратавальнікі аператыўна ліквідавалі загаранне. У выніку агонь знішчыў адно задняе кола, часткова згарэў тэнт на паўпрычэпе, яшчэ адно кола пашкоджанае. Таксама часткова пашкоджаны груз. Тым не менш выратваць удалося груз на суму ў 30 млн рублёў.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару стала няспраўнасць тармазной сістэмы аўтамабіля. Нанесеная шкода ацэньваецца ў 4 млн рублёў.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару стала няспраўнасць тармазной сістэмы аўтамабіля. Нанесеная шкода ацэньваецца ў 4 млн рублёў.