Лепшым атлетам года стаў фін, які кап’ём праткнуў французскага скакуна
Еўрапейская федэрацыя лёгкай атлетыкі назвала лепшым спартсменам кантынента гэтага года фінскага кідальніка кап’я Тэра Піткамякі. Ён апярэдзіў дзесяціборца Рамана Шабрле і кідальніка дыска Герда Кантэра. Фінскі спартсмен атрымаў шырокую вядомасць пасля ліпеньскага этапу "Залатой лігі" у Рыме, на якім ён праткнуў кап’ём французскага скакуна Саліма Здзіры.
Падчас выканання спробы Піткамякі спатыкнуўся, яго руку павяло ў бок, кап’ё паляцела за межы сектара і трапіла ў бок Здзіры, які рыхтаваўся да скачка. Француз застаўся жывы, аднак у выніку ўдару кап’ём атрымаў траўмы, з-за якіх доўгі час правёў у лякарні.
У жніўні Піткамякі ў Осацы выйграў чэмпіянат свету, кінуўшы кап’ё на 90 метраў і 33 сантыметры, паведамляе Reuters.
Дарэчы, у ліку 52 прэтэндэнтаў на званне лепшага атлета года былі і трое беларусаў: Іван Ціхан (молат), Андрэй Міхневіч і Надзея Астапчук (ядро).