Летась былi зафiксаваныя 64 выпадкi паступлення ў аптэкi бракаваных лекаў

У Беларусi ў мiнулым годзе былi зафiксаваныя 64 выпадкi паступлення ў аптэкi бракаваных лекавых сродкаў 53 назваў. Пра гэта паведамiла начальнiк упраўлення фармацэўтычнай iнспекцыi i арганiзацыi лекавага забеспячэння Мiнiстэрства аховы здароўя Людмiла Равуцкая. Паводле даных кантрольна-аналiтычных лабараторый, самая вялiкая доля бракаваных прэпаратаў (18%) — украiнскай вытворчасцi, 11%— расiйскай, 8 — iндыйскай.

Бракаваныя лекі беларускiх вытворцаў былi выяўлены толькi ў пяцi выпадках. Як адзначыла Людмiла Равуцкая, апошнiя тры гады на айчынным рынку не было выяўлена фальсiфiкаваных медпрэпаратаў.

На яе думку, гэта вынiк таго, што ў Беларусь лекі паступаюць толькi ад вытворцаў або iх дыстрыб’ютараў, што дае магчымасць забяспечыць кантроль якасцi прадукцыi.

“Звязда”