Левыя абскардзяць у Вярхоўным судзе адмову ў рэгістрацыі Саюза

Рашэнне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі Саюза левых партый будзе абскарджана ў Вярхоўным судзе. Адпаведная скарга перададзена 7 верасня ў суд.

Пра гэта паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Партыі камуністаў Беларускай Алена Скрыган.

9 жніўня калегія Міністэрства юстыцыі ў другі раз адмовіла ў рэгістрацыі Саюза левых партый, матываваўшы гэтае рашэнне няправільным афармленнем пададзеных дакументаў. Нагадаем, паўторны ўстаноўчы з'езд СЛП адбыўся 13 ліпеня ў Мінску.

У ім узялі ўдзел прадстаўнікі Партыі камуністаў Беларускай, Беларускай жаночай партыі "Надзея", Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), а таксама ліквідаванай Беларускай партыі працы.

БелаПАН