Льготы па арэндзе могуць атрымаць 400 грамадскіх арганізацый
Некалькі тыдняў таму Дзяржаўны камітэт па маёмасці паведаміў, што складае спіс грамадскіх арганізацый, для якіх будуць уведзеныя льготныя стаўкі па арэндзе. Чыноўнікі паабяцалі ў хуткім часе гэты спіс апублікаваць. Як паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар Дзяржкаммаёмасці Алена Касцюкова, спіс такіх арганізацый сапраўды ўжо складзены і цяпер знаходзіцца на ўзгадненні.
Алена Касцюкова: “Спіс гэты падрыхтаваны з улікам прапановаў аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. У ім каля 400 грамадскіх аб’яданняў. Але зараз ён знаходзіцца на ўзгадненні, тады будзе зразумела — хто там і што. Але ў прынцыпе, усе тыя, хто раней карыстаўся льготамі па арэндзе, то амаль усе яе і атрымаюць. Калі спіс будзе зацверджаны”.
Дзе дакладна ўзгадняюць складзены Дзяржкаммаёмасці спіс, прэс-сакратар не ведае. Магчыма, кажа, ён зараз у Савеце Міністраў, а магчыма, і ў Адміністрацыі прэзідэнта. Невядомыя і тэрміны, калі спіс пройдзе ўсе ўзгадненні.