Лічбавае тэлебачанне будзе даступнае на ўсёй тэрыторыі Беларусі

Да 2015 года ўся тэрыторыя Беларусі будзе ахоплена лічбавым тэлебачаннем. Праект такой пастановы распрацаваны ў Савеце Міністраў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Слабадчук.
Слабадчук: "Рэалізацыя праекту запланавана да 2015 года, але ўрадам ставіцца задача ў 2012 годзе ўжо пакрыць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. І за 2013, 2014 год адшліфаваць усе нюансы, якія будуць звязаныя па вызначаных нейкіх кропкавых аспектах".

Адзначым, што на сённяшні дзень лічбавым тэлебачаннем ахоплена 50% тэрыторыі Беларусі. Да канца бягучага года да яго плануецца падключыць 80% насельніцтва нашай краіны.