Лідэр хакейнага чэмпіянату "Керамін" пацярпеў другое паражэнне запар

Другое паражэнне запар пацярпеў лідэр беларускага хакейнага чэмпіянату: 13 студзеня мінскі "Керамін" уступіў у гасцях "Віцебску" — 3:4. "Гомель" выйграў у гродзенскага "Нёмана" — 5:2, жлобінскі "Металург" — у "Брэста" — 4:0, а наваполацкі "Хімік-СКА" — у магілёўскага "Хімвалакна" — 4:3 (у овертайме).
Сёння ў Мінску сустрэнуцца сталічныя клубы "Юнацтва" і "Дынама".

Становішча каманд:

1.    "Керамін" — 87 ачкоў (38 гульняў),
2.    "Дынама" — 70 (37),
3.    "Юнацтва" — 64 (36),
4.    "Металург" — 64 (39),
5.    "Віцебск" — 63 (39),
6.    "Хімік-СКА" — 56 (39),
7.    "Хімвалакно" — 54 (38),
8.    "Нёман" — 48 (38),
9.    "Гомель" — 44 (38),
10.    "Брэст" — 20 (38).


БелаПАН