Лідэр расійскіх камуністаў спытае ў Абамы пра ракеты і Беларусь

Лідэр расійскіх камуністаў Генадзь Зюганаў заявіў, што на сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам спытае ў Абамы пра NATO і Беларусь.
Як паведамляе ИТАР-ТАСС, Зюганаў заклапочаны тым, што Паўночна-атлантычны блок, нібыта, перашкаджае "аднаўляць саюз Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана".

Нагадаем, у панядзелак пачаўся афіцыйны візіт Барака Абамы ў Расію, які працягнецца некалькі дзён.