Лідэры аргкамітэту БХД збіраюцца падаваць у суд на БТ
У суд на Першы нацыянальны тэлеканал Беларускага тэлебачання збіраюцца падаваць лідэры аргкамітэта па стварэнню партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Паводле слоў сустаршыні аргкамітэта Паўла Севярынца, 27 і 28 верасня ў праграме "Панарама" выйшаў сюжэт, сутнасць якога ў тым, што БХД "з'яўляецца сектанскай арганізацыяй, а перакананні сяброў аргкамітэта далёкія ад хрысціянскіх каштоўнасцяў".
"Мы лічым, што спроба дыскрэдытаваць БХД менавіта цяпер невыпадковая: мы рыхтуемся да правядзення чарговага ўстаноўчага з'езда", — цытуе словы Севярынца БелаПАН. Мяркуецца, што пазоў у суд будзе пададзены 30 верасня.
Нагадаем, устаноўчы з'езд БХД прайшоў у Мінску ў лютым, аднак у траўні Мінюст адмовіў партыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Новы ўстаноўчы з'езд запланаваны на 31 кастрычніка — 1 лістапада.