Лідэры беларускай апазіцыі сустрэліся ў Вашынгтоне з дзяржсакратаром ЗША

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс сустрэлася з дэлегацыяй беларускай апазіцыі, якая знаходзіцца з візітам у Вашынгтоне на запрашэнне Хельсінкскай камісіі Кангрэсу. У яе складзе Аляксандр Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Павел Севярынец, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч, Зміцер Хведарук і Эніра Браніцкая. Падчас сустрэчы Райс заявіла, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць дэмакратычны рух у Беларусі.

Сёння ў Вашынгтоне Хельсінкская камісія ладзіць сустрэчу з лідэрамі беларускай апазіцыі.

Радыё Свабода