Лідэры чэмпіянату Беларусі па хакеі атрымалі перамогі ў чарговым туры

Лідэры адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі атрымалі перамогі ў чарговым туры. 26 кастрычніка "Юнацтва" разграміла латвійскае "Дынама-Юніёрс" — 7:0, "Сокал" перамог "Керамін" — 3:1, "Гомель" саступіў дома "Шахцёру" — 0:1, "Хімік-СКА" быў мацнейшы за "Металург" — 6:4, "Віцебск" перамог "Шыннік" — 3:2, "Хімвалакно" быў лепшы за "Металургс" — 4:3.

У чэмпіянаце па-ранейшаму лідзіруе "Юнацтва" (53 ачкі), на другім месцы — кіеўскі “Сокал”, трэцім — "Шахцёр". Наступны тур адбудзецца 29—30 кастрычніка.

БелаПАН