Лідскія памежнікі знайшлі золата на суму каля 35 мільёнаў рублёў

Амаль 200 вырабаў з золата канфіскаваныя ў жыхаркі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. На іх не было прабірнага кляйма Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні жанчына прадала адзін залаты выраб памежніку. Праўдападобна, гэта была “кантрольная закупка”. Таму не дзіўна, што неўзабаве ў хату гандляркі наведаліся вайскоўцы Лідскага памежнага атрада.

Яны ўчынілі ператрус і знайшлі каштоўнасці на суму каля 35 мільёнаў рублёў. Жанчына затрыманая, яе справу расследуе воранаўская міліцыя, паведамляе БелаПАН.